Адкрытае акцыянернае таварыства
"Папяровая фабрыка "Спартак"

Кароткая гісторыя

Шклоўская папяровая фабрыка заснавана ў 1898 годзе расейскім міністрам шляхоў да зносін Крывашэіным і вырабляла ў той час кардон і абгортачныя віды паперы. У 1918 годзе фабрыка была нацыяналізаваная і аб'яўлена ўласнасцю дзяржавы. Назву «Спартак» фабрыцы прысвоіў Гомельскі Губсовнархоз ў 1922 годзе. У наступныя гады фабрыка абнаўляла сваю вытворчасць і пашыралася. Да 1940 году выпрацоўка паперы дасягнула 10400 тон у год.


У гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1944 гадоў) фабрыка была цалкам разбурана, а абсталяванне вывезена ў Германію. Работы па аднаўленню фабрыкі пачаліся ў 1944 годзе і былі скончаны ў 1947 годзе з уводам у эксплуатацыю папяровай машыны №1. На працягу ўсяёй наступнаай вытворчай дзейнасці на фабрыцы пастаянна нарошчваліся вытворчыя магутнасці, праводзілася тэхнічнае пераўзбраенне і праводзіліся работы па павелічэнню аб'ёмаў выпускаемай прадукцыі. Да 1953 года ў строй былі ўведзеныя яшчэ дзве папяровай машыны.

У 1958 годзе пабудаваны цэх папяроснай паперы, абсталяваны двума папяровмі машынамі. Выпрацоўка паперы ў гэты перыяд складала 12 500 тон у год пры колькасці працующых 928 чалавек. Разам з праводзімымі ў перыяд з 1960 года па 1965 год мерапрыемствамі па развіццю прадпрыемства і мадэрнізацыі папяровай вытворчасці, бесперапынна павялічваўся і выпуск прадукцыі.

У 1974 годзе ў эксплуатацыю ўведзена новая кацельня магутнасцю 40 тон пара ў гадзіну, а ў 1977 годзе завершана будаўніцтва ачышчальных збудаванняў. Новы размольна-падрыхтоўчы аддзел, кампрэсарная станцыя, транспартны і рамонтна-механічны цэха былі ўведзены ў строй у 1981-1985 гадах. У 1986 годзе ўведзена ў эксплуатацыю БДМ №2 ("Днепротяжбуммаш", Украіна) па вытворчасці кардона для плоскіх слаёў і паперы для гафрыравання.

ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" створана на аснове загаду Дзяржкамітэта Рэспублікі Беларусь па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі № 241 ад 30.12.1993 шляхам пераўтварэння дзяржаўнага прадпрыемства «Папяровая фабрыка «Спартак».

У рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "тэхнічнае пераўзбраенне і рэканструкцыя ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" у 2010 годзе былі выведзеныя з эксплуатацыі БДМ №1 (уведзеная ў эксплуатацыю ў 1947 годзе) і БДМ №5 (уведзеная ў эксплуатацыю ў 1958 годзе), а так жа гофраагрэгат АГ-1ШУ (уведзены ў эксплуатацыю ў 2003 годзе). Замест старога гофроагрегата ў траўні 2010 года ўведзены ў эксплуатацыю новы гофроагрегат СР2500А прадукцыйнасцю 40000 тыс. м2. Акрамя таго, у 2010 годзе ўведзена ў эксплуатацыю абсталяванне па вытворчасці гофраскрынь з трохкаляровым флексадрукам, у 2010 годзе было выраблена 1704 тыс.м2. скрынь, а ў 2011-8710 тыс. м2. (для параўнання ў 2009 годзе - 110 тыс. м2.). Таксама, у 2010 годзе было праведзена тэхнічнае пераўзбраенне кацельні фабрыкі з устаноўкай двух газапаршневых агрэгатаў з катлом утылізатарам (кагенерацыйная ўстаноўка), заменай катла ДКВР-20/13.

У канцы 2010 года ўведзена ў эксплуатацыю абсталяванне па вытворчасці вырабаў санітарна-гігіенічнага прызначэння, якое дазваляе значна пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі:

У 2011 годзе ўведзена ў эксплуатацыю лінія для навіўкі кардонных гільзаў з прадукцыйнасцю 4000 метраў пагонных у змену. Гэта дазволіла цалкам забяспечыць уласную вытворчасць, а таксама прадаваць гільзы на ўнутраным і знешніх рынках.

У снежні 2011 года праведзены запуск БДМ №2 пасля мадэрнізацыі. Правядзенне мадэрнізацыі БДМ №2 дазволіць выпускаць двухслаёвую паперу для гафрыравання, а таксама дасягнуць прадукцыйнасці да 100 тон за суткі.

У снежні 2012 года ўведзена ў эксплуатацыю новая БДМ №1 фірмы ACelli па вытворчасці паперы санітарна-гігіенічнага прызначэння з макулатуры і цэлюлозы прадукцыйнасцю 50 тон у суткі.